Вільнюская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Літоўскай ССР, якая існавала ў 1950—1953 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вільнюс.
Вільнюская вобласць (разам з трыма іншымі абласцямі рэспублікі) была ўтворана 20 чэрвеня 1950 года у ходзе эксперыменту па ўвядзенні абласнога дзялення ўнутры саюзных рэспублік Прыбалтыкі. Вільнюская вобласць размяшчалася ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках Літвы. Праз тры гады эксперымент быў прызнаны няўдалым, і вобласць скасавалі (Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 мая 1953 года).
Вобласць была падзелена на 24 раёны:
Зноскі