У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мюлер.
Вільгельм Мюлер (ням.: Wilhelm Müller; 7 кастрычніка 1794, Дэсау — 30 верасня 1827, Дэсау) — нямецкі паэт-рамантык, вядомы перш за ўсё як аўтар слоў да вакальных цыклаў Франца Шуберта.
Творчасць
Яго сачыненні: «Rom, Römer und Römerinnen» (1820), «Gedichte aus den hinterlassenen Papieren eines reisenden Waldhornisten» (1827; 4 выд. пад загл. «Gedichte», 1858; зноў выдадзены яго сынам у 1868), «Lieder der Griechen» (1844); пераклады — «Neugriechische Volkslieder» і «Lyrische Reisen und epigrammatische Spaziergänge».
Яго вершы адрозніваюцца жыццярадаснасцю, свежасцю ўражанняў, пластычнасцю малюнкаў і меладычнасцю мовы. Выбраныя вершы Мюлера пераклаў на беларускую мову Васіль Сяргеевіч Сёмуха і Уладзімір Антонавіч Папковіч.
Многія яго песні зрабіліся народнымі; музыка Шуберта («Müllerlieder» і «Winterreise» — вакальныя цыклы «Выдатная млынарыха» і «Зімовы шлях») зрабіла іх яшчэ больш папулярнымі. У «Homerische Vorschule» (2 выд., 1836) Мюлер прымыкае да ідэй Фрыдрыха Аўгуста Вольфа. «Vermischte Schriften» Мюлера выдадзены ў 1830 г.
У 1827 г. разам з Г. Хаселем быў прызначаны рэдактарам трэцяй серыі Усеагульнай энцыклапедыі навукі і мастацтва (Энцыклапедыі Эрша і Грубера), але памёр у тым жа годзе, паспеўшы прыняць удзел толькі ў выпуску першых двух тамоў.
Бацька знакамітага лінгвіста Макса Мюлера.
Зноскі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|