Віленская мастацкая школа — у мастацтвазнаўстве ўмоўная назва мастацкіх кафедраў Віленскага ўніверсітэта: рысунка і жывапісу (з 1797), скульптуры (з 1803), гравюры (з 1805). Кафедры зачынены з універсітэтам у 1832 годзе.
Складзеная Ф. Смуглевічам першая праграма школы ўключала тры этапы навучання: капіраванне ўзораў класічнага мастацтва, заснаванага на «ідэальнай» прапорцыі мадэлі; рысунак з гіпсавых фігур; рысунак з жывой мадэлі (уведзена Я. Рустэмам[1] у 1815).
Кафедры давалі мастацкую падрыхтоўку, неабходную для паступлення ў акадэміі мастацтваў. У 1820—1822 гг. у школе вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. На віленскай выстаўцы 1820 года было паказана 136 прац.
↑ абЛазука Б.А.Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 356-357. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX―начала XX в. ― Мн., 1974. С. 14-26
Дробаў Л. М. Роля Віленскай школы жывапісу у развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук, 1961, № 3
Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISSN1392-0316