Вярхлессе (курганны могільнік)Вярхлессе — курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча каля вёскі Вярхлессе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Курганны могільнікУ 1976 годзе могільнік уяўляў сабой 46 насыпаў, большая частка іх была пашкоджана — парушана ямамі. 19 курганоў захаваліся добра. Насыпы параслі дрэвамі і кустамі. Дыяметр курганоў 8−15 м, высота 1,5−2 м. Пры даследаванні Н. М. Дубіцкай у 2003 годзе іх колькасць паменьшылася да 38, з якіх пашкоджанымі былі 30. З абодвух бакоў курганы абкружаны полем. Курганны могільнік каля в. Верхлессе адкрыла і абследвала А. Г. Калечыц у 1976 годзе. Раскопкі не правозділіся[1]. Зноскі
Спасылкі
Information related to Вярхлессе (курганны могільнік) |