Вялі́кі Тэа́тр Гава́ны альбо Тэа́тр імя Гарсі́і Ло́ркі (ісп.: Gran Teatro de La Habana, Teatro García Lorca) — тэатр, знаходзіцца ў сталіцы КубыГаване. З’яўляецца адным з найвялікшых оперных тэатраў свету. Займае будынак Палацу Галісійскага Цэнтру, збудаванага па праекту бельгійскагаархітэктараПаўля Белаў. Урачыстае адкрыццё тэатру адбылося 15 красавіка1838 года. Але першы спектакль прайшоў раней, у лістападзе 1837. З 1959 года тэатр — галоўная сцэна для Нацыянальнага Балета Кубы пад кіраўніцтвам Алісіі Алонса, і з 1960 — Гаванскага Міжнароднага Фестывалю Балета.