Вялікі Егіпецкі музей

Вялікі Егіпецкі музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 2021
Адкрыты 16 кастрычніка 2024
Месцазнаходжанне
Адрас El Remayah Sq., Cairo-Alex. Road, Giza і ميدان الرماية ، طريق القاهرة الإسكندرية الصحراوي ، الجيزة
visit-gem.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі Егіпецкі музей (араб. المتحف المصري الكبير‎‎, DMG al-Matḥaf al-Miṣrī al-Kabīr), таксама вядомы як Музей Гізы, — найбуйнейшы археалагічны музей у Гізе (Егіпет))[1], адкрыты ў 2024 годзе. З’яўляецца часткай новага генеральнага плана горада ў 2 км ад пірамід Гізы, яго плошча складае 50 гектараў[2].

Гісторыя

5 студзеня 2002 года прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак заклаў першы камень на месца будучага музея[3]. Архітэктурная кампазіцыя і дызайн музея былі вызначаны на аснове конкурсу, абвешчанага 7 студзеня 2002 года[4]. Арганізатары атрымалі 1557 праектаў з 82 краін свету. 2 чэрвеня 2003 года пераможцам з прызавым фондам 250 тысяч долараў аб’явілі ірландскую кампанію Heneghan Peng з Дубліна[5].

Адкрыўся для наведвальнікаў 16 кастрычніка 2024 года[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Nancy Farghalli. Marketplace: Egypt's next big thing(недаступная спасылка) (15 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2008. Праверана 11 лістапада 2017.
  2. а б Большой Египетский музей открылся для посетителей в Гизе. Фотографии из музея древнеегипетской цивилизации, который строили больше 20 лет (руск.). BBC News Русская служба (16 кастрычніка 2024). Праверана 17 кастрычніка 2024.
  3. Diane Singerman, Paul Amar. Cairo Cosmopolitan: Politics, Culture, and Urban Space in the New Globalized Middle East. — American Univ in Cairo Press, 2006. — 570 с. — ISBN 9789774249280. Архівавана 12 лістапада 2017 года.
  4. Yasser Mansour. The Grand Museum of Egypt: International Architecture Competition. — American Univ in Cairo Press, 2003. — 348 с. — ISBN 9789773054717. Архівавана 12 лістапада 2017 года.
  5. Musée du Caire - Résultats(недаступная спасылка) (4 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2014. Праверана 11 лістапада 2017.

Спасылкі

visit-gem.com (англ.) — афіцыйны сайт