«Вялікая зялёная сцяна» (англ.: Great Green Wall, фр.: Grande Muraille Verte) — праект Афрыканскага саюза, накіраваны на барацьбу з апустыньваннем земляў на поўдзень ад пустыні Сахары. Сутнасць праекта складаецца ў стварэнні паласы драўнянай расліннасці, здольнай стрымаць пашырэнне Сахары. Плануецца, што гэта паласа працягнецца ад Сенегала да Джыбуці (гэта значыць ад Атлантычнага акіяна да Чырвонага мора), будзе мець шырыню каля 15 км і даўжыню 7775 км. У праекце ўдзельнічаюць 11 афрыканскіх дзяржаў[1].
Калі праект будзе рэалізаваны, то яго вынікі будуць добра заўважныя з космасу[2].
Гісторыя праекта
Правобразам праекта «Вялікая зялёная сцяна» можна лічыць дзейнасць «афрыканскага Чэ Гевары» Томаса Санкары (1949—1987), які займаўся барацьбой з апустыньваннем земляў у сваёй краіне ў перыяд знаходжання на пасадзе прэзідэнта Буркіна-Фасо ў 1983—1987 гадах.
У ліпені 2005 года Афрыканскі саюз падтрымаў праект Great Green Wall. Вялікае значэнне для прыняцця гэтага рашэнне адаграла пазіцыя старшыні Афрыканскага саюза Алусегуна Абасанджа.
Праект «Вялікая зялёная сцяна» мае падабенства з рухам «Зялёны пояс», які быў заснаваны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Вангары Маатаі.
Мэта стварэння гэтага расліннага бар'ера — абарона глеб ад эрозіі і апустыньвання[3]. Каардынацыяй прац па стварэнні «Вялікай зялёнай сцяны» займаецца Сенегал[4]. Ёсць надзея, што ў выніку рэалізацыі праекта істотна ўзрастуць мясцовыя даходы[5]. У чэрвені 2010 года Глабальны экалагічны фонд(англ.) (бел., які аб'ядноўвае 182 дзяржавы, абвясціў пра вылучэнне на рэалізацыю гэтага праекта 119 мільёнаў долараў[6].
Для рэалізацыі праекта спецыялістамі было адабрана 37 відаў (па стане на сярэдзіну 2010 года). Большая іх частка — мясцовыя дрэвы, здольныя звычайна развівацца ва ўмовах засушлівага клімату пры колькасці ападкаў ад 100 да 400 міліметраў у год[2].
Прыкладны пералік відаў, якія плануецца выкарыстоўваць для рэалізацыі праекта[7] (аўтарства назваў паказана ў адпаведнасці з інфармацыяй базы даных The Plant List):
Некаторыя навукоўцы лічаць гэты праект дрэнна прадуманым з экалагічнага пункта гледжання. Акрамя таго, ёсць меркаванне, што ва ўмовах крайняй беднаты мясцовага насельніцтва будзе складана змагацца з незаконнай высечкай пасаджаных лясоў на дровы.
↑У зыходным тэксце паказана назва Acacia hebecladoidesHams.
↑Аўтарства назвы таксона паказана паводле зыходнага тэксту, а таксама ў адпаведнасці з інфармацыяй з International Plant Names Index. У базе даных The Plant List паказана іншае аўтарства назвы: Calotropis procera(Aiton) Dryand.
↑У зыходным тэксце — відавочная памылка: указана адсутная ў асноўных базах даных назва Maerua oblongifloraA.Rich.