Зайцава — вуліца ў Навабеліцкім раёне Гомеля, у паўднёвай частцы горада. Названая ў 1964 годзе ў гонар І. С. Зайцава (пасля ўключэння ў горадскую рысу пасёлка Масцішча). Працягласць 1600 м, ад вуліцы Ільіча да аўтадарогі на Чонкі. Забудаваная індывідуальнымі 1-павярховымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу. На хаце № 1 усталяваная памятная дошка аб назве вуліцы.
Перасякае вуліцы