У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Любіч.
Восіп Любіч (6 снежня 1896, Гродна — 27 лістапада 1990, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік Парыжскай школы.
Біяграфія
Скончыў гімназію ў Гродне, паступіў у Адэскае мастацкае вучылішча. У 1920 годзе выехаў у Берлін. У 1923 Любіч атрымліваў заказ на афармленне парыжскага кабарэ на Манмартры і пасяліўся ў Парыжы, у квартале Манпарнас. Вывучаў працы Рэмбранта, Гойі і Дэга. Мастак працаваў алеем і гуашшу, займаўся гравюрай. Творы экспанаваліся ў Нацыянальным музеі Бецалель ў Іерусаліме, у Мілане, Турыне (1953) і Нью-Ёрку. Удзельнічаў у групавых і персанальных выставах, у тым ліку выставах «Рускія мастакі Парыжскай школы» ў Музеі Сен-Дэні і ў Доме французскай думкі ў Парыжы, у галерэі «Motte».
Творы Восіпа Любіча захоўваюцца ў музеях Лондана, Цюрыха, Нью-Ёрка і Тэль-Авіва. Гравюры знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы.
14 яго твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].
Зноскі