У 1866 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, у 1869 годзе стаў доктарам медыцыны[1]. Тэрапеўт, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. У 1898 годзе заснаваў першы ў Беларусі дзіцячы супрацьтуберкулёзны санаторый. Член камісіі па арганізацыі БДУ[1].
У 1906 годзе з ініцыятывы Восіпа Лунца ў Мінску на сродкі шматлікай яўрэйскай грамады горада пабудавана Харальная сінагога.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па пытаннях эндакрыналогіі, туберкулёзу, педыятрыі.