Восіп (Юльян) Іванавіч Сянко́ўскі (19 (31) сакавіка 1800 — 4 (16) сакавіка 1858) — рускі і польскі вучоны-ўсходазнавец, мовазнавец, пісьменнік, крытык, журналіст. Член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1828). Вядомы таксама пад псеўданімам Барон Брамбеус.
Біяграфія
Нарадзіўся ў маёнтку Антокаль каля Вільні Віленскага павета Літоўскай губерні ў польскай шляхецкай сям’і. У 14 гадом узросце паступіў у Мінскі езуіцкі калегіум, затым перайшоў у Віленскі ўніверсітэт, дзе заняўся вывучэннем усходніх моў[6]. У 1918 годзе паехаў у Турцыю і ўладкваўся перакладчыкам у расійскае пасольства ў Стамбуле[6]. Пабываў у Сірыі, Егіпце, Нубіі і Эфіопіі, збіраў фальклор і старажытныя рукапісы[6]. Вярнуўшыся на радзіму ў 1821 годзе Сянкоўскі паступіў на службу перакладчыкам у Калегію замежных спраў у Санкт-Пецярбургу[6] і пачаў выкладаць усходнія мовы ў Пецярбургскім універсітэце на пасадзе ардынарнага прафесара. Пачаў супрацоўнічаць у выданнях «Северный архив», «Сын отечества», «Северная пчела» і іншых. Віленскі ўніверсітэт скончыў у 1828 годзе (у 1819 годзе). У 1829 годзе ў якасці прафесара быў прызначаны цэнзарам. У 1833 годзе В. І. Сянкоўскі канчаткова ўступіў на шлях журналістыкі, калі зрабіўся спачатку негалосным, а затым і галосным рэдактарам часопіса «Библиотека для чтения», у якім прымаў дзейны ўдзел да 1856 года. У апошнія гады жыцця, калі захварэў, заняўся музыкай, вынайшаў нейкі незвычайны музычны аркестрыён і пяціструнную скрыпку, будаваў вынайдзеныя ім печы, склаў сваю сістэму свету, паклаўшы ў яе аснову гармонію гукаў.
Памёр Восіп Іванавіч Сянкоўскі 4 (16) сакавіка 1858 года.
Навуковая і творчая дзейнасць
В. І. Сянкоўскі займаўся даследаваннем гісторыі старажытнага Усходу, даісламскай Аравіі. Займаўся арабскай, персідскай і турэцкай філалогіяй. Адзін з заснавальнікаў расійскай арыенталістыкі[8]. Даследаваў і перакладаў старажытную і сярэдневяковую арабскую паэзію, апісваў сучасныя яму краіны Усходу. Аўтар аповесцяў рознага жанру (гумарыстычных, свецкіх, бытавых, псіхалагічных), публіцыстычных і крытычных артыкулаў. Адзін са стваральнікаў навукова-фантастычнага жанру ў Расіі і заснавальнікаў так званга гандлёвага напрамку ў расійскай журналістыцы.
С 1815 по 1822 гадах В. І. Сянкоўскі друкаваўся ў віленскім штотыднёвіку «Tygodnik Wileński» і сатырычным часопісе «Wiadomości Brukowe»[8]. З 1830 па 1836 год у Санкт-Пецярбургу выдаваў сатырычную газету на польскай мове «Bałamut»[8]. Падтрымліваў сяброўскія і дзелавыя сувязі з М. Грэчам, Ф. Булгарыным, А. Міцкевічам, А. Пушкіным і іншымі. Пасля залічэння прафесарам у Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, спрабаваў зацвердзіць «Проект положения для Отделения восточных языков и словесностей»[8].
Валодаў усімі мовамі арабскага Усходу, кітайскай, тыбецкай, маньчжурскай, мангольскай і асноўнымі еўрапейскімі мовамі. Быў прыхільнікам «чыстага мастацтва» і крытычна ставіўся да рэалізму ў літаратуры.
Вобраз у мастацтве
Герой кнігі В. Каверына «Барон Брамбеус» (1929, 2-я рэд. 1966).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|