Вольга Канстанцінаўна да такой ступені захаплялася паэзіяй Міхаіла Лермантава, што склала хатняе выданне «Вытрымкі з сачыненняў Лермантава на кожны дзень года» з аўтографамі членаў рускай імператарскай фаміліі і некаторых замежных[8].
Шлюб караля Грэцыі Георга I з вялікай князёўнай адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 15 (27) кастрычніка1867 года. Шлюб, які ўмацаваў дыпламатычныя адносіны Грэцыі і Расіі і зблізіў два кіруючыя дамы, — адзін з поспехаў расійскай дыпламатыі. Умацаванне расійскіх пазіцый у гэтым важным Міжземнаморскім рэгіёне, тым больш напярэдадні пагрозы ваеннага канфлікту з Турцыяй, было надзвычай важным.
Каралева займалася дабрачыннасцю, заснавала ў Пірэі, у якім знаходзілася база расійскага флоту, ваенна-марскі шпіталь. Яна таксама адкрыла медыцынскія курсы для жанчын і сама наведвала іх. З пачаткам Першай сусветнай вайны прыехала ў Расію, працавала ў шпіталях, дапамагаючы параненым. Ад свайго бацькі Вольга атрымала ў спадчыну любоў да расійскага флоту, якую захавала на ўсё жыццё.
У разгар вайны балканскіх краін з Турцыяй, распачатай у 1912 годзе, кароль Георг I паў ахвярай тэрарыстычнага акту. Пасля яго гібелі каралева Вольга Канстаўцінаўна, знаходзячыся да рэвалюцыі ў Расіі, жыла ў тым ліку і ў Канстанцінаўскім палацы (Стрэльна), рэзідэнцыі Канстанцінавічаў.
У 1920 годзе, пасля смерці свайго ўнука Аляксандра і да паўторнага ўзыходжання на прастол свайго сына Канстанціна, выконвала абавязкі рэгенткі Грэцыі.
Сканала ў 1926 годзе. Першапачаткова цела было пахавана ў крыпце праваслаўнай царквы Раства Хрыстава і Мікалая Цудатворца ў Фларэнцыі (Грэчаскі каралеўскі дом выкарыстоўваў адно з памяшканняў крыпты ў якасці пахавальні для манархаў-выгнаннікаў)[9]. У 1936 годзе, пасля аднаўлення манархіі ў Грэцыі, адбылося перапахаванне рэштак каралевы Вольгі ў Татоі — сядзібе грэчаскіх каралёў у наваколлях Афін[10].
Дзеці
Канстанцін I (1868—1923) кароль Грэцыі (1913—1917/1920—1922)