Волат — велізарны свяшчэнны дуб, які да 1880 года рос на Мінскім капішчы.
Дуб знаходзіўся ў цэнтры кампазіцыі: з аднаго боку ад дуба стаяў валун «Дзед», а з другой — ахвярнік (алтар) з агнём. Яго ствол маглі ахапіць толькі чатыры чалавекі, верхавіна яго была сухая, ствол з вялікім дуплом. Пад Волатам маліліся і вешалі на яго ахвярныя ручнікі[1], а жалуды з яго лічыліся святымі[2].
У 1880 годзе, перад святкаваннем 900-годдзя хрышчэння Русі, царскія ўлады паспрабавалі спыніць правядзенне язычніцкіх службаў. Прарочы дуб «Волат» быў спілаваны, свяшчэнны агонь патушаны[3].
Зноскі