Вогненная Зямля (ісп.: Tierra del Fuego [tjera ðel fweɣo]) — архіпелаг на крайнім поўдні Паўднёвай Амерыкі, у склад якога ўваходзіць каля 40 тысяч астравоў. Плошча — 73753 км², з іх на Ісла-Грандэ прыпадае каля 48 тыс. км². Вогненная Зямля аддзеленая ад мацерыка Магеланавым пралівам, а ад Антарктыды — пралівам Дрэйка. Найбуйнейшы востраў Ісла-Грандэ, астравы Остэ і Наварына аддзелены ад яго пралівам Бігль. Іншыя буйныя астравы: Лос-Эстадас, Гордан, Доўсан, Санта-Інэс. Найбольш паўднёвым лічыцца востраў Горнас.
Вогненную зямлю адкрыў у 1520 годзе Магелан, даўшы назву ад пабачанай ім ноччу вялікай колькасці агнёў.
Усходняя частка архіпелагу Вогненная Зямля належыць да Аргенціны, заходняя — да Чылі.
На Вогненнай Зямлі знаходзіцца самы паўднёвы горад Зямлі Ушуая.
Спасылкі