Венскі метрапалітэн
|
---|
|
Інфармацыя |
Краіна |
Аўстрыя |
Горад |
Вена |
Дата адкрыцця |
1976 |
Даўжыня ліній |
78,4 км[1] |
Колькасць станцый |
104 |
Колькасць ліній |
5 |
Пасажырапаток за дзень |
1,31 млн.[2] |
Пасажырапаток за год |
567,6 млн. (2011) |
Схема ліній |
|
Венскі метрапалітэн (ням.: Wiener U-Bahn) — сістэма ліній метрапалітэна ў Вене, якая складаецца з пяці ліній. З'яўляецца, разам з S-Bahnам, трамваем і аўтобуснай сеткай, важным складнікам грамадскага транспарту сталіцы Аўстрыі.
Сучасны Венскі метрапалітэн прынята лічыць адкрытым 8 мая 1976 года. У той жа час, у метрапалітэна Вены ёсць багатая перадгісторыя, якая вядзецца з канца XIX стагоддзя. Цяперашняя сетка ўключае ў сябе шэраг участкаў гарадской чыгункі, пабудаваных у 1898-1901 гадах.
Сістэма звязаная з венскімі хуткаснымі чыгункамі. Квіткі ў метро падыходзяць таксама і для аўтобусаў і трамваяў.
Сетка метро складаецца з 5 ліній агульнай працягласцю 74,2 кіламетраў з 101 станцыямі. Лініі не маюць назваў, а згадваюцца па нумарах з літарай U (ад U-Bahn), ад U1 да U6 (шматлікія праекты лініі U5 да гэтага часу не рэалізаваны). Акрамя таго, кожная лінія мае свой колер. Венскі метрапалітэн абслугоўваецца фірмай Wiener Linien GmbH & Co KG, якая належыць Wiener Stadtwerke AG, 100% акцый якой знаходзіцца ў валоданні горада Вена.
Метрапалітэн працуе з 5 раніцы да поўначы і, з верасня 2010 года, па начах перад святочнымі і выхаднымі днямі. Рашэнне аб прадаўжэнні часу працы па начах было прынята на гарадскім рэферэндуме ў лютым 2010 года.
Зноскі
Спасылкі