Вежа Штэфана (Бая-Марэ)

Славутасць
Вежа Штэфана
рум.: Turnul Ștefan
47°39′30″ пн. ш. 23°34′55″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вежа Штэфана (рум.: Turnul Ștefan) — званіца царквы Святога Стэфана, якая не захавалася да нашых дзён, у горадзе Бая-Марэ, Румынія — архітэктурная дамінанта і яркая славутасць сярэднявечнага цэнтра горада.

Рымска-каталіцкая парафіяльная царква ў Бая-Марэ, пабудаваная 1347—1376 гадах і ў 1387 годзе асвечаная ў гонар Святога Стэфана, была буйной раманскай пабудовай даўжынёй 50 і шырынёй 19 метраў. Збудаванне 40-метровай каменнай званіцы пры царкве пачалося ў 1446 годзе ў гонар перамогі князя Трансільваніі Янаша Хуньядзі над туркамі каля ракі Яломіца і было завершана да 1468 года яго сынам Мацьяшам I. У 1588 годзе царква стала рэфармацкай.

За сваю гісторыю царква і званіца не раз пакутавалі ад удараў маланкі і пажараў і падвяргаліся перабудовам. У 1619 годзе вежа атрымала высокі і завостраны пірамідальны дах. У 1628 годзе вежа стала гадзіннікавай - замест звона яе абсталявалі чатырма механічнымі гадзіннікамі, вырабленымі майстрам з Прэшава, - па адным цыферблаце на кожны бок вежы. У 1770 годзе дах вежы набыў форму барочнага купала і меў галерэю. Чарговага пажару царква Святога Стэфана не вытрымала - яе аднаўленне было палічана занадта дарагім і ад яе засталася толькі званіца. У 1847 годзе руіны царквы былі ўзарваныя, а на яе месцы разбілі невялікі парк. Планы па пабудове новай царквы Святога Стэфана засталіся нерэалізаванымі, а ацалелая званіца выкарыстоўвалася ўжо як пажарная вежа. У 1899 годзе дах вежы зноў быў перабудаваны, на гэты раз у неагатычным стылі з чатырма вежкамі па вуглах. У 2007 годзе светла-зялёны шыферны дах быў пашкоджаны цыклонам і заменены на новы — медны; былі таксама ўмацаваны сцены вежы, а механізмы гадзіннікаў заменены на электрычныя.

Крыніцы