Ва́цлаў Ула́дзівай То́мек (чэшск.: Václav Vladivoj Tomek; 31 мая 1818, Градзец-Кралавэ — 12 ліпеня 1905) — чэшскі гісторык, палітычны дзеяч і педагог. Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1878).
Біяграфія
Вучань Ф. Палацкага. У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў дэпутат аўстрыйскага рэйхстага, у 1861—1895 гадах — чэшскага сейма. З 1860 года прафесар гісторыі Аўстрыі ў Пражскім універсітэце. З 1885 года пажыццёвы член палаты паноў. Выступаў з пазіцый аўстраславізму.
Працы
Аўтар прац «Гісторыя Пражскага ўніверсітэта» (1849), «Гісторыя горада Прагі» (ч. 1—12, 1855—1901), «Гісторыя чэшскага народа» (1865), «Ян Жыжка» (1879) і інш. Творы Томека багатыя фактычным матэрыялам і выкарыстаннем малавядомых крыніц.
Гістарычныя працы Томек класіфікуюцца як кансерватыўны кірунак у чэшскай гістарыяграфіі. Томек лічыў, што знаходжанне чэшскіх зямель у складзе Аўстрыйскай дзяржавы станоўча адбілася на іх развіцці.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі