Святарскае пасвячэнне атрымаў у кафедральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага ўніверсітэта. 16 сакавіка 1999 г. Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 21 лютага 2001 г. — стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года — членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica).
Аўтар кніг: «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся тройчы.
Зноскі
↑Walter Kasper // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.