Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», улетку 2014 года пачаў выступаць за дубль. Хутка замацаваўся ў рэзервовым складзе, і ўжо ў міжсезонні 2014/15 трэніраваўся разам з асноўнай камандай, ездзіў у яе складзе на турэцкія перадсезонныя зборы. 11 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча супраць мінскага «Дынама» (0:3).
У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, переважна выходзячы на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром мікашэвіцкага «Граніта» (5:0). У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, толькі ў чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы.
У лютым 2018 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон 2018 у дублі салігорскага клуба, з ліпеня стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, пераважна выхадзіў на замену, часам з’яўляючыся ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2019 ужо стаў адным з асноўных ігракоў салігорцаў. У ліпені 2019 года з-за адмовы падаўжаць кантракт з клубам быў адхілены ад асноўнага складу і да канца года трэніраваўся індывідуальна, не выходзячы на поле.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе клуба пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў барысаўскі БАТЭ[6]. Ліпень і жнівень прапусціў з-за траўмы, з верасня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўскай каманды. У лістападзе 2021 года стала вядома, што паўабаронца па заканчэнні арэнды вяртаецца ў «Арсенал»[7].
У лютым 2022 года на правах свабоднага агента падпісаў паўнавартасны кантракт з БАТЭ[8]. У сезоне 2022 быў адным з асноўных ігракоў каманды. У пачатку 2023 года не трэніраваўся з барысаўчанамі, разглядаючы іншыя варыянты кар’еры, а ў лютым вярнуўся і падпісаў новае пагадненне з клубам[9]. У сезоне 2023 заставаўся адным з лідараў БАТЭ, з 8 галамі ў чэмпіянаце Беларусі быў найлепшым бамбардзірам каманды.
У верасні 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10][11]. У лютым 2024 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[12].
У красавіку 2024 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайсарам»[13]. У ліпені 2024 года перайшоў у «Кайрат»[14].
Міжнародная кар’ера
Увосень 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, забіў гол у браму Сан-Марына.
15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.
8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першыя 57 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:2).