Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ — структурнае падраздзяленне Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Гісторыя
Заатэхнічны факультэт адкрыты ў жніўні 1933 года ў выніку аб’яднання Віцебскага ветэрынарнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі. Першы набор студэнтаў для навучання на дзённым (вочным) аддзяленні складаўся з 30 чалавек. Першапачаткова ў склад заатэхнічнага факультэта ўваходзілі тры кафедры: кармлення сельскагаспадарчых жывёл, прыватнай жывёлагадоўлі, эканоміі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці[1].
У 1934 годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі «Навуковы заатэхнік», паколькі ў Віцебск былі перакладзены студэнты старэйшых курсаў былога інстытута свінагадоўлі[2].
У 1938 годзе заатэхнічны факультэт быў пераведзены ў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[2].
У 1950 годзе быў адноўлены заатэхнічны факультэт. У 1973 годзе заатэхнічны факультэт быў перайменаваны ў зоаінжынерны. Гэта выклікала ўвядзенне новых дысцыплін, павелічэнне аб’ёмаў гадзін па дысцыплінах, якія вывучаліся ва ўстанове[1].
З 1996 года адкрыта спецыялізацыя па племянной справе на зоаінжынерным факультэце[1].
У 2008 годзе былі адкрыты 2 новыя спецыяльнасці «Ветэрынарная фармацыя» і «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» выпускнікам якіх прысвойваюцца кваліфікацыі «Правізар ветэрынарнай медыцыны» і «Ветэрынарна-санітарны ўрач». У сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцяў з 10 верасня 2009 года зоаінжынерны факультэт быў рэарганізаваны ў біятэхналагічны[3].
Структура
У структуру факультэта ўваходзяць 8 кафедраў[4]:
- генетыкі і развядзенні сельскагаспадарчых жывёл;
- кармленні сельскагаспадарчых жывёл;
- прыватнай жывёлагадоўлі;
- тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі;
- кормавытворчасці;
- ветэрынарна-санітарнай экспертызы;
- хіміі;
- радыялогіі і біяфізікі;
Дэканы
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Факультэты | |
---|