У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Біхар.
Біхар (рум.: Munţii Bihorului) — горны масіў у Заходніх Румынскіх гарах. Вышыня да 1848 м (гара Куркубэта). Пераважаюць пакатахвалістыя хрыбты і масівы. Ускраіны моцна расчлянёныя скідамі. Патухлыя вулканы. Складзены з крышталічных сланцаў, гранітаў мезазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, гліністых сланцаў, вапнякоў. Радовішчы жалезнай руды, баксітаў. Шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Літаратура