У матэматыцыбінарная аперацыя на мностве S — правіла, якое любой пары элементаў мноства S ставіць у адпаведнасць нейкі элемент гэтага ж мноства. Па сутнасці, бінарная аперацыя — гэта функцыя ад двух аргументаў, такая што і яе аргументы, і яе значэнні ляжаць у адном мностве. Прыкладамі бінарных аперацый з'яўляюцца звычайныя аперацыі складання, адымання, множання, дзялення і ступенявання. Практычна ў любой галіне матэматыкі можна знайсці прыклады бінарных аперацыі, напрыклад, складанне вектараў, перамнажэнне матрыц і інш.
Бінарныя аперацыі з'яўляюцца краевугольным каменем разнастайных алгебраічных структур у абстрактнай алгебры: яны, як неад'емная частка, уваходзяць у азначэнні групы, колца і інш.
Строгае азначэнне
Больш дакладна, бінарная аперацыя на непустом мноствеS — адлюстраванне, якое ставіць у адпаведнасць кожнаму элементу з S×S пэўны элемент з S:[1][2][3]
Часам, асабліва ў праграмаванні, тэрмін ужываецца ў дачыненні да любой функцыі з двума аргументамі.