Бібліятэка ардынацыі Замойскіх (польск.: Biblioteka Ordynacji Zamojskiej (BOZ)) — бібліятэка, якая існавала ў 1811—1944 гадах у Блакітным палацы ў Варшаве.
Пачатак бібліятэкі паклаў заснавальнік г. Замасць, Замойскай ардынацыі (маярату) і Акадэміі Ян Замойскі (1542—1605). Фактычным стваральнікам бібліятэкі лічыцца 12-ы ардынат Станіславаў Костка Замойскі, які аб'яднаў акадэмічную, ардынацкую і сваю асабістую бібліятэкі. У пачатку XIX ст. ён перанёс бібліятэку ў Варшаву.
Была часткова знішчана 25 верасня 1939 года падчас пажару ў палацы пасля бамбардзіроўкі Варшавы (польск.) (бел. люфтвафэ. У час Варшаўскага паўстання пасля наўмысным падпалу немцамі 8 верасня 1944 года бібліятэка была амаль цалкам знішчана. З усей бібліятэкі ўдалося выратаваць каля 1800 тамоў.
У 1946 г. апошні ардынат Ян Томаш Замойскі (руск.) (бел. (1912—2002) перадаў рэшткі калекцыі на вечнае захоўванне ў Нацыянальную бібліятэку Польшчы.
Спасылкі