УА «Брэсцкі дзяржаўны гандлёва-тэхналагічны каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада Брэста, заснавана ў 1950 годзе паводле распараджэння Савета Міністраў СССР ад 25.04.1950 г. № 5651р, з загадам Міністэрства гандлю СССР ад 29.04.1950 г. № 325.
Падрыхтоўка рабочых і спецыялістаў ажыццяўляецца з ліку асоб, якія маюць агульную базавую і агульную сярэднюю адукацыю, а таксама прафесійна-тэхнічную адукацыю. Навучанне вядзецца па дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на бюджэтнай і платнай асновах.