Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Чыркавічы, Светлагорскі раён.
Апісанне
На паўднёвай ускраіне вёскі, каля дарогі Парычы-Светлагорск, пахавана 2806 савецкіх воінаў 48-й і 65-й армій, якія загінулі ў 1943—1944 гадах пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вёска Чыркавічы захоплены ў жніўні 1941 годзе. У ходзе баявых аперацый у лістападзе 1943 года часці 65-й арміі вызвалілі вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У снежні, сканцэнтраваўшы на гэтым участку буйныя сілы, фашысты пачалі наступленне на правы фланг 65-й арміі. З упартымі баямі войскі мусілі адыйсці. На дапамогу ім была перакінута 194-я стралковая дывізія 48-й арміі. Наступленне фашыстаў было спынена.
У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з вянком і каскай у руках[1].
Зноскі