Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў годзе Браслаў, Браслаўскі раён, Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў скверы па вул. Савецкай.
Апісанне
У брацкай магіле пахаваны 879 воінаў 166-й стралковай дывізіі 1-га Прыбалтыйскага фронту і партызан брыгады імя Жукава, якія загінулі пры вызваленні г. Браслава і Браслаўскага раёна. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Іван Мікітавіч Валчкоў і Аляксей Мітрафанавіч Жданаў. У 1981 годзе на магіле ўстаноўлены помнік — скульптура воіна на фоне двух абеліскаў, побач — пліты з імёнамі загінуўшых.
Літаратура
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 138.
- Памятник воинам Советской Армии и партизанам // В памяти народной : путеводитель / С. З. Почанин [и др.]. — Минск : Беларусь, 1970. — С. 142—143.