Боўіўскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Bowie State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Боўі у Мэрылендзе, ЗША.
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1865 годзе, універсітэт з'яўляецца старэйшым гістарычна "чорным" універсітэтам штата Мэрыленд (сярод студэнтаў традыцыйна пераважаюць афраамерыканцы) і адным з дзесяці найстарэйшых універсітэтаў у ЗША.
У 1963 годзе Боўіўскі дзяржаўны каледж быў афіцыйна названы Школай гуманітарных навук з дадатковымі спецыяльнасцямі па англійскай мове, гісторыі і сацыяльных навуках, хоць акцэнт заставаўся на педагагічнай адукацыі і падрыхтоўкі настаўнікаў.
Школа была перайменавана ў Боўіўскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1988 годзе.
Паводле часопіса "The Economist" першы рэйтынг каледжаў у ЗША у 2015 годзе, заснаваны на статыстычнай ацэнцы выключна такіх фактараў, як сярэднія балы, суадносіны полаў, расавая прыналежнасць, памер каледжа, дзяржаўная ці прыватная форма ўласнасці, а таксама набор прадметаў, якія студэнты выбіраюць для вывучэння, у параўнанні з тым, колькі грошай будуць зарабляць былыя студэнты, паказаў, што ўніверсітэт атрымаў 61-е месца ў ЗША і 1-е месца ў штаце Мэрыленд.
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж прафесійных студый
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі