Бостанская публічная бібліятэка (Boston Public Library) з'яўляецца адной з найбуйнейшых агульнадаступных бібліятэк у ЗША. Будынак бібліятэкі — адзін з найлепшых у Амерыцы прыкладаў неарэнесанснай архітэктуры.
Першая муніцыпальная бібліятэка Амерыкі, якая карысталася фінансавай падтрымкай прыватных асоб. Тут упершыню ў ЗША было дазволена выдаваць кнігі і іншыя матэрыялы на дом. Над галоўным уваходам у бібліятэку знаходзіцца надпіс: «Бясплатна для ўсіх»
Паводле Амерыканскай асацыяцыі бібліятэк, Бостанская грамадская бібліятэка з'яўляецца трэцяй па велічыні фондаў бібліятэкай у ЗША, маючы больш 15 мільёнаў тамоў, пасля бібліятэкі Кангрэса і Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі.
Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі