Пачаўшы службу з 15 гадоў простым радавым, у 1794 годзе быў ужо дывізіённым генералам. У 1799 годзе ён камандаваў заходне-пірэнейскай арміяй, а ў 1800 годзе перайшоў у Італію праз Сен-Гатард.
Пры заснаванні імперыі Мансей атрымаў чын маршала, а ў 1805 годзе — тытул герцага дэ Канельяна; у 1808—1809 гадах, камандуючы корпусам у Іспаніі, садзейнічаў авалоданню Сарагосай; у 1814 годзе, з’яўляючыся начальнікам штаба Нацыянальнай гвардыі, браў удзел у абароне Парыжа; у 1815 годзе за адмову ад старшынства ў судзе над маршалам Неем зняволены на тры месяцы.