Бестла (багіня)
Бестла (ісл.: Bestla) — у скандынаўскай міфалогіі веліканша з роду ётунаў, дачка Бёльторна. Выйшла замуж за Бёра, сына Буры. Вядомая тым, што з’яўляецца маці Одзіна і яго братоў Вілі і Ве («Старэйшая Эда»). Лічыцца, што яна маці ўсіх асаў. Імя волаткі старажытнае.[2] Яно паходзіць з фрызскай мовы ад слова bóst «жонка». У гэтым выпадку імя Буры разумеецца як «бацька», «прабацька», а Бёр як «сын», жонкай якога была Бестла.[3] Па іншай версіі ад прагерманскага слова *bastilón «што дае кару» праз старажытнаскандынаўскае слова bastr «луб» і bestisíma «лыка» імя звязваецца з міфам аб паходжанні свету ад дрэва.[3] Магчыма, Бестла — луб дрэва Ігдрасіль, на якім Одзін перарадзіўся, прынёсшы самога сябе ў ахвяру сваёй дзідай Гунгнір, як распавядае паэма Прамовы Высокага.[4] ЗноскіЛітаратура
Information related to Бестла (багіня) |