У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Барнс.
Бенджамін Томас «Бен» Барнс[2](англ.: Benjamin «Ben» Barnes; нар. 20 жніўня 1981 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр і спявак, вядомы ролямі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян», «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку», «Дорыян Грэй», «Сёмы сын».
Біяграфія
Раннія гады
Бен нарадзіўся 20 жніўня 1981 года ў Лондане. Бацька Томас Р. Барнс — прафесар псіхіятрыі Лонданскага імперскага каледжа, які спецыялізуецца на шызафрэніі, маці Трыша Барнс[3][4] з’яўляецца вядучым брытанскім шлюбным тэрапеўтам і сусветна вядомым кансультантам па пытаннях сям’і і шлюбу, член брытанскай асацыяцыі тэрапеўтаў, якія займаюцца шлюбнымі і сексуальнымі праблемамі (British Association of Marital and Sexual Therapists)[5], брат Джэк (на 3 гады маладзейшы).
Бен вучыўся ў Кінгстанскім універсітэце (Kingston University)[6][7], скончыўшы ў 2004 годзе са ступенню бакалаўра па англійскай мове і драме, а таксама быў членам Нацыянальнага музычнага маладзёжнага тэатра (National Youth Music Theatre) з 1997 па 2003 год. Спявае, іграе на барабанах і фартэпіяна.
Акцёрская кар’ера
Прафесійны дэбют Барнса адбыўся ў 2004 годзе — ён выканаў ролю Дантэ Габрыэля Расеці ў спектаклі «Loving Ophelia». Сваю экранную кар’еру ён пачынаў з маленькіх роляў у англійскіх тэлевізійных шоу, такіх як «Liquid News», «Making Up Your Mind», «Doctors» і «Split Decision». У 2006 годзе ён атрымаў ролю Дэйкіна ў спектаклі «Аматары гісторыі» («The History Boys»). Барнс спяваў у групе «Hyrise» і ў 2004 годзе браў удзел у складзе гэтай групы ў брытанскім адборы на конкурс Еўрабачанне.
Пазней Бен з’явіўся ў двух фільмах: «Зорны пыл» (2007), дзе выканаў невялікую ролю юнага бацькі Трыстана Торна, і «Больш чым Бен» (2008), дзе сыграў Паўла Цяцерскага (Собака).
Пасля таго, як яму прапанавалі ролю прынца Каспіяна ў фільме «Прынц Каспіян»[8], Барнс скасаваў кантракт з «The History Boys». На Уэст-Эндзе Барнса замяніў Джэймі Кінг. Бен падпісаў кантракт з Walt Disney Pictures і Walden Media на тры фільмы. У 2010 годзе на экраны выйшаў фільм «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку».
У маі 2009 года выйшаў фільм з удзелам Бена «Лёгкія паводзіны», дзе ён сыграў Джона Уітэйкера. У верасні таго ж года адбылася прэм’ера экранізацыі твора Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэючы» рэжысёра Олівера Паркера, у якой Барнс сыграў галоўную ролю[9].
У лістападзе 2008 становіцца апекуном брытанскага дабрачыннага фонду «Загадай жаданне» («Make a Wish»), які займаецца выкананнем жаданняў цяжкахворых дзяцей.
Асабістае жыццё
Аддае перавагу не распаўсюджвацца пра сваё асабістае жыццё.
Фільмаграфія
- 2006 — Урачы (тэлесерыял) / Doctors; серыя «Facing Up» — Крэг Анвін
- 2006 — Split Decision (ТБ) — Крыс Уілбур
- 2007 — Зорны пыл / Stardust — малады Данстан
- 2008 — Больш чым Бен / Bigger than Ben — Собака / Cobakka
- 2008 — Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян / The Chronicles of Narnia: Prince Caspian — прынц Каспіян
- 2008 — Лёгкія паводзіны / англ.: Easy Virtue — Джон Уітэйкер
- 2009 — Дорыян Грэй / Dorian Gray — Дорыян Грэй
- 2010 — Запёрты / Locked in — Джош
- 2010 — Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку / The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader — прынц Каспіян
- 2011 — Забіць Бона / Killing Bono — Нейл Мак-кормі
- 2012 — Словы / The Words — малады чалавек
- 2013 — Вялікае вяселле / The Big Wedding — Алехандра Грыфін
- 2014 — Ведае толькі Бог / God Only Knows — Нік Тартана
- 2015 — Сёмы сын / The Seventh Son — Том Уорд
- 2015 — У сваім розуме / Джэкі і Раян— Раян
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|