Белая Русь — пілатажная група ВПС і войск СПА Рэспублікі Беларусь, якая выконвае пілатаж на вучэбна-баявых самалётах L-39. Выступае на авіяцыйных і дзяржаўных святах.
Створана ў 2006 годзе пасля закупкі ва Украіне дзесяці вучэбна-трэніровачных самалётаў чэшскай вытворчасці L-39 «Альбатрос». Уваходзіць у склад 206-га цэнтра падрыхтоўкі лётнага складу ў Лідзе[1]. Самалёты групы, акрамя выступленняў, выконваюць ролю трэніровачных самалётаў для курсантаў авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 2008 годзе праходзіла інфармацыя, што адначасова з групай «Белая Русь» на базе 61 ЗАБ будзе створана новая пілатажная каманда на цяжкіх знішчальніках Су-27. Была дасягнута дамоўленасць аб навучанні беларускіх спецыялістаў у Расіі, дзе дзейнічаюць некалькі пілатажных груп, у прыватнасці, «Рускія Віцязі», «Стрыж»[2].