26 чэрвеня1941 года пасля нападу на СССР нямецкія войскі занялі Беласток, які 15 жніўня з акругай (ням.: Bezirk Bialystok) быў улучаны непасрэдна ў склад Трэцяга Рэйху.
Стварэнне
Ужо на другі дзень акупацыі нацысты зладзілі ў горадзе пагром, які пазней атрымаў назву «Чырвоная пятніца». Было забіта 2 000 жыдоў, большая частка якіх згарэлі жыўцом у будынку Старой сінагогі, траціна жыдоўскіх хат былі зруйнаваныя[1][2].
1 жніўня1941 года пяцьдзясят тысяч жыдоў Беластоку былі пераселеныя ў гета, размешчанае па абодва бакі ракі Бяла[be-tarask][5].
Дзейнасць
Эфраім Бараш лічыў, што аддаліць ліквідацыю гета можа толькі маштабная вытворчасць неабходных немцам тавараў, таму неўзабаве ў Беластоцкім гета з’явілася болей за дваццаць заводаў, на якіх выпускалі ваенную і тэкстыльную прадукцыю[2][5]. Дзейнічалі таксама так званыя «супавыя» (бясплатныя) кухні, пункт першай дапамогі, дзіцячыя дамы, дом для састарэлых, школа. Частка жыдоў працавала ў Ваўкавыску і вёсцы Маркаўшчызна[pl][6].
18–21 верасня 1941 года 4–4,5 тысячы беластоцкіх жыдоў былі дэпартаваныя ў Пружаны. Частка з іх нелегальна вярнулася ў Беласток, астатнія былі знішчаныя падчас ліквідацыі тамтэйшага гета[be-tarask].
Нямецкае камандаванне планавала зладзіць першую дэпартацыю беластоцкіх жыдоў у лістападзе 1942 года, аднак іх высокая «прадукцыйнасць» прымусіла нацыстаў адтэрмінаваць свае планы[2].
Ліквідацыя
Першая група насельнікаў гета — прыкладна 10 000 чалавек — была высланая ў лагер смерці[ru]Трэблінка5—12 лютага1943 года, хоць у самой акрузе ўсе гета былі ліквідаваныя да сакавіка 1943 года.
У жніўні 1943 года нацысты прынялі рашэнне пра канчатковую ліквідацыю Беластоцкага гета. У гэты час яно мела каля 30 000 насельнікаў. Уночы з 15 на 16 жніўня яно было акружанае трыма кольцамі нямецкіх войскаў. Зранку 16 жніўня былі вывешаныя абвесткі пра неабходнасьць збору ўсіх ягоных насельнікаў нібыта для перасялення ў Люблін.
У адказ у гета выбухнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Арганізаваны супраціў быў здушаны 20 жніўня, асобныя купкі паўстанцаў змагаліся цягам месяцу. 18 жніўня пачаліся дэпартацыі. Большасьць жыдоў былі дэпартаваныя ў Майданэк[ru], Панятова, Блізын[pl] і Асвенцім; толькі прыкладна сотня насельнікаў гета здолела ўцячы і далучыцца да партызанскіх атрадаў у рэгіёне. Астатнія (каля 2 000 чалавек) былі дэпартаваныя ў Майданэк праз тры тыдні[7].