Беларускі арабскі алфавіт, або беларуская арабіца (ва ўласным запісе — بَلَرُصْقَيَ اَرَبِࢯَ) — алфавіт на аснове арабскага пісьма, створаны ў XVI ст. (магчыма, яшчэ ў XV ст.) праз патрэбу запісваць старабеларускую мову арабскімі літарамі. Складаўся з 35 графем, з наступнымі асаблівасцямі прыстасавання да беларускай фанетыкі:
- Для перадачы гукаў [дз’] і [ц]/[ц’] былі створаны графемы «даль з трыма кропкамі ўнізе» і «сад з трыма кропкамі ўнізе» адпаведна[1]:
ࢯ ࢮ (
)
Гэтымі графемамі паслядоўна карысталіся яшчэ ў XVIII—XX стст.
- Для азначэння адсутных у арабскай мове гукаў [ж], [ч] і [п] ужываліся персідска-турэцкія графемы адпаведна:
پ چ ژ
- Для азначэння гука [ў] асобную графему не ўводзілі, а карысталіся такой самай графемай, як для гука [в].
Беларускім арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары. У свой час яны былі запрошаны для пасялення на беларускіх землях і паступова, на працягу XIV—XVI стст., перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца старабеларускай, але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны з’явіліся не раней за XVII ст.
Табліца адпаведнасці
Галосныя
Галосныя, як і ў класічнай арабіцы, перадаюць агаласоўкамі над і пад зычнымі. На пачатку слова перад знакамі для абазначэння галосных гукаў пісаўся аліф (ا) або айн (ع). Такім жа чынам абазначаліся і галосныя ў сярэдзіне слова пасля галоснага гука. У рукапісах XVII—XVIII стст. гукі [о] і [у] абазначаліся аднолькавымі сімваламі: вавам з даммай (وُ) або даммай (◌ُ). У тэкстах XIX—XX стст. гук [о] абазначаўся толькі вавам з фатхай (وَ).
-
Фатха (звычайна гук [э])
-
Кясра (гукі [і], [ы])
-
Дамма (гукі [у], [о])
-
Сукун (адсутнасць галоснага пасля зычнага)
-
Надрадковы аліф (гук [а])
-
Шадда (падваенне зычнага гука)
Кірыліца
|
Лацінка
|
Арабіца
|
Транслітарацыя Антановіча
|
Канец слова
|
Сярэдзіна слова
|
Пачатак слова
|
А а
|
A a
|
اَ
|
اَ
|
اَ
|
а
|
|
|
آ
|
а̃
|
|
|
عاَ
|
а ̔
|
◌ٰ
|
◌ٰ
|
|
а̍
|
ـي◌َ
|
ـيـ◌َ
|
|
а̄
|
ـى◌َ
|
ـي◌ٰ
|
ـيـ◌ٰ
|
|
а̄̍
|
ـى◌ٰ
|
О о, У у
|
O o, U u
|
◌ُ
|
◌ُ
|
اُ
|
о̂, у
|
وُ
|
وُ
|
اوُ
|
о̄, ӯ
|
|
|
عوُ
|
̔о̄, ̔ӯ
|
|
|
عُ
|
̔о̂, ̔у
|
وُا
|
|
|
о̄ ̍, ӯ ̍
|
О о
|
O o
|
وَ
|
وَ
|
اوَ
|
о
|
|
|
عوَ
|
̔о
|
Э э
|
E e
|
◌َ
|
◌َ
|
|
е
|
|
|
عَ
|
̔е
|
І і, Ы ы
|
I i, Y y
|
◌ِ
|
◌ِ
|
اِ
|
и
|
ـي◌ِ
|
ـيـ◌ِ
|
اِيـ
|
ӣ
|
ـى◌ِ
|
|
|
عِ
|
̔и
|
ـي◌ٖ
|
|
|
ӣ̩
|
ـى◌ٖ
|
Зычныя
Гук [з] аднолькава абазначаецца літарамі дад (ض) і за (ظ) у рукапісах XVII—XIX стст., толькі літарай дад у рукапісах XVIII—XIX стст. і толькі літарай за ў рукапісах XIX—XX стст.
Для абазначэння гука [з’] выкарыстоўваюцца літары зайн (ز) і заль (ذ). У большасці рукапісаў літара заль або зусім не ўжываецца, або ўжываецца вельмі рэдка.
Літарай ي абазначаецца гук [й]. Гукаспалучэнні [йа], [йо], [йэ], [йу], [йі] абазначаюцца спалучэннем літары ي з адпаведнымі знакамі для абазначэння галосных [а], [о], [э], [у], [і].
Літарамі ث, س, ڛ абазначаецца гук [с’]. Літары ث і س ужываюцца ва ўсіх вядомых тэкстах XVII—XX стст. з рознай частатой. Літара ڛ сустракаецца ў некалькіх рукапісах побач з літарамі ث і س.
Гук [х] абазначаўся літарай ح. Літара خ сустракаецца ў рукапісах усяго некалькі разоў.
Літара можа абазначаць як цвёрды гук [ц], так і мяккі гук [ц’] (у рукапісах XVIII—XX стст.). Літара ت абазначае гук [ц’] у рукапісах XVII ст. У такім самым значэнні літара ت часам выступае ў рукапісах XVIII ст. побач з і ў адзінкавых выпадках у рукапісах XIX ст. У некаторых рукапісах XVII—XVIII стст. і ў адзінкавых выпадках у рукапісах XIX—XX стст. літарай ت абазначаецца і гук [т].
Літары аліф (ا), айн (ع) і хамза (ء) не маюць уласнага гукавога значэння. Аліф ужываецца для абазначэння гука [а], а таксама для абазначэння галосных у пачатку слова. У некаторых рукапісах аліф сустракаецца на канцы слоў, звычайна пасля вава (و). Айн з’яўляецца падстаўкай для галосных у пачатку слоў, а таксама можа сустракацца ў пазіцыі пасля галоснага (звычайна абазначанага з дапамогай вава) перад зычным або ў канцы слова. Хамза часам сустракаецца ў сярэдзіне і на канцы слоў, а таксама як падстаўка для кясры.
Кірыліца
|
Лацінка
|
Арабіца
|
Транслітарацыя Антановіча
|
Кантэкстуальныя формы
|
Ізаляваныя
|
Канцавая
|
Сярэдняя
|
Пачатковая
|
Б б
|
B b
|
ـب
|
ـبـ
|
بـ
|
ب
|
б
|
В в
|
V v
|
ـو
|
و
|
в
|
Г г
|
H h
|
ـه
|
ـهـ
|
هـ
|
ه
|
г
|
Ґ ґ
|
G g
|
ـغ
|
ـغـ
|
غـ
|
غ
|
г̣
|
Д д
|
D d
|
ـد
|
د
|
д
|
Дж дж
|
Dž dž
|
ـج
|
ـجـ
|
جـ
|
ج
|
дж
|
Дзь дзь
|
Dź dź
|
ـࢮ
|
ࢮ ()
|
дз
|
Ж ж
|
Ž ž
|
ـژ
|
ژ
|
ж
|
З з
|
Z z
|
ـض
|
ـضـ
|
ضـ
|
ض
|
з
|
ـظ
|
ـظـ
|
ظـ
|
ظ
|
з̣
|
Зь зь
|
Ź ź
|
ـز
|
ز
|
з́
|
ـذ
|
ذ
|
з̀
|
Й й
|
J j
|
ـي
|
ـيـ
|
يـ
|
ي
|
й
|
К к
|
K k
|
ـق
|
ـقـ
|
قـ
|
ق
|
к
|
Кь кь
|
Kj kj
|
ـك
|
ـكـ
|
كـ
|
ك
|
ќ
|
Л л, Ль ль
|
Ł ł, L l
|
ـل
|
ـلـ
|
لـ
|
ل
|
л
|
М м
|
M m
|
ـم
|
ـمـ
|
مـ
|
م
|
м
|
Н н, Нь нь
|
N n, Ń ń
|
ـن
|
ـنـ
|
نـ
|
ن
|
н
|
П п
|
P p
|
ـپ
|
ـپـ
|
پـ
|
پ
|
п
|
Р р
|
R r
|
ـر
|
ر
|
р
|
С с
|
S s
|
ـص
|
ـصـ
|
صـ
|
ص
|
с
|
Сь сь
|
Ś ś
|
ـث
|
ـثـ
|
ثـ
|
ث
|
с́
|
ـس
|
ـسـ
|
سـ
|
س
|
с̀
|
ـڛ
|
ـڛـ
|
ڛـ
|
ڛ
|
с̨̀
|
Т т
|
T t
|
ـط
|
ـطـ
|
طـ
|
ط
|
т
|
Ў ў
|
Ŭ ŭ
|
ـو
|
و
|
в
|
Ф ф
|
F f
|
ـف
|
ـفـ
|
فـ
|
ف
|
ф
|
Х х
|
Ch ch
|
ـح
|
ـحـ
|
حـ
|
ح
|
х
|
ـخ
|
ـخـ
|
خـ
|
خ
|
х̇
|
Ц ц
|
C c
|
ـࢯ
|
ـࢯـ
|
ࢯـ
|
ࢯ ()
|
ц
|
Ць ць
|
Ć ć
|
ـت
|
ـتـ
|
تـ
|
ت
|
т́
|
Ч ч
|
Č č
|
ـچ
|
ـچـ
|
چـ
|
چ
|
ч
|
Ш ш
|
Š š
|
ـش
|
ـشـ
|
شـ
|
ش
|
ш
|
|
|
ـا
|
ا
|
̍
|
|
|
ـع
|
ـعـ
|
عـ
|
ع
|
̔
|
|
|
ء
|
|
̓
|
Лігатура
Кірыліца
|
Лацінка
|
Арабіца
|
Кантэкстуальныя формы
|
Ізаляваная
|
Канцавая
|
Сярэдняя
|
Пачатковая
|
Ла ла, Ля ля
|
Ła ła, La la
|
ـلا
|
لا
|
Крыніцы
- ↑ Арабскае пісьмо // БЭ у 18 т.
Літаратура
- Антонович А. К. Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система. — Вильнюс: Вильнюсский государственный университет, 1968. — 418 с. (гл. зводную табліцу з тлумачэннямі на стар. 191—195)
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 154—155. — 727 с. — 10 000 экз.
- Станкевіч Я. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. [Адбітка з гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. I.] — Вільня : Друкарня Я. Левіна, 1933 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1991 [факсімільн.]. — 3-е выд.
Спасылкі