Аграрная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная 13 чэрвеня 1992 як Аб’яднанная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусі, на II з’ездзе (28 студзеня 1994) перайменавана ў Аграрную партыю.
Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
Гісторыя
Падчас канстытуцыйнага крызіса 1996 у партыі адбыўся раскол на прыхільнікаў старшыні партыі і Вярхоўнага Савета XIII-га склікання С. Шарэцкага, і тых, хто падтрымліваў палітыку прэзідэнта А. Лукашэнка. У сакавіку 2000 г. адбыўся IV з’езд партыі на якім старшынёй быў абраны Міхаіл Шыманскі. З’езд таксама пацвердзіў, што падтрымлівае палітыку прэзідэнта і мае намер супрацоўнічаць з уладай.
15 сакавіка 2008 г. на V з’ездзе старшынёй партыі абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў М. Русы[1]. 12 чэрвеня 2009 г. Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю аб сваёй дзейнасці.
На парламенцкіх выбарах 2008, 2012 і 2016 гадоў партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а толькі шляхам збору подпісаў.
На парламенцкіх выбарах 2016 года 637 членаў партыі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі, пры гэтым партыя не вылучыла ніводнага кандыдата ў дэпутаты.
У жніўні 2023 года партыя прыняла рашэнне аб самаліквідацыі.
Мэта
Выступае за рэфармаванне грамадтсва па прынцыпах дэмакратычнага сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, у тым ліку і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытворчы кааператыў, акцыянернае таварыства, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства.
Удзел у выбарах
Парламенцкія выбары
Зноскі
|
---|
Зарэгістраваныя | |
---|
Незарэгістраваныя партыі і аргкамітэты | |
---|
Кааліцыі | |
---|
Іншыя рухі і блокі | |
---|
Партыі і аргкамітэты, якія спынілі існаванне | |
---|