Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Бурундзі былі ўсталяваны 24 ліпеня 1992 года[1]. Пасольства Рэспублікі Бурундзі ў Расійскай Федэрацыі акрэдытавана ў Беларусі па сумяшчальніцтву[2].
Супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ускладняецца тым, што абедзве краіны не маюць выхаду да мора, а ў Бурундзі і зусім слаба развіта інфраструктура ў цэлым[1]. Сацыяльна-эканамічнае супрацоўніцтва ускладняецца інфляцыяй, нізкай плацежаздольнасцю, неспакойным палітычным становішчам і ваеннымі супрацьстаяннямі з прычыны міжэтнічнага канфлікту, аўтарытарным рэжымам П’ера Нкурунзіза[1].
Доўгія гады беларускае МЗС не рэкамендуе наведваць дадзеную краіну з меркаванняў бяспекі[1].
Эканамічнае супрацоўніцтва
Эканамічнае супрацоўніцтва з Бурундзі развіваецца эпізадычна. У 2011 годзе імпартавалася толькі адна пазіцыя — «пруток, катанка, вушкі, профілі і гатункавы пракат з чорных металаў (уключаючы зварачнае жалеза)» на 4 тыс. долараў ЗША[1]. Апошні экспарт прадстаўлены таксама адной пазіцыяй — вымяральнымі, кантрольнымі, прыладамі і прыборамі, якія аналізуюць і якія рэгулююць, на суму 1,4 тыс. долараў ЗША у 2014 году[1]. Экспарт угнаенняў быў толькі ў 2005 годзе. У 1999, 2004 і 2005 гадах таксама ажыццяўляліся пастаўкі свяцілень, аўтазапчастак, тэлекамунікацыйнага абсталявання, дарожных механічных транспартных сродкаў[1].
Гл. таксама
Зноскі