Белакапытнік[2][3] (Petasítes) — род шматгадовых траў сямейства астравых (Asteraceae), які аб’ядноўвае каля дваццаці відаў.
Батанічнае апісанне
Усе віды квітнеюць ранняй вясной (пасля раставання снегу, а ў рэгіёнах са станоўчымі зімовымі тэмпературамі — у студзені-сакавіку), яшчэ да з’яўлення характэрных для белакапытніка прыкаранёвага сэрцападобнага або пупышкападобнага лісця на доўгіх хвосціках (часам — адначасова са з’яўленнем лісця). Некаторыя віды белакапытніка — двудомныя расліны, г. зн. мужчынскія і жаночыя кветкі размяшчаюцца на розных раслінах.
Арэал
Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх раёнах Паўночнага паўшар’я з умераным кліматам, асобныя віды даходзяць да субарктычнай зоны. Расце белакапытнік звычайна ў сырых месцах, па берагах вадаёмаў.
Віды
Розныя крыніцы даюць розны аб'ём роду. Паводле базы даных The Plant List, род складаецца з 17 відаў[4]:
Значэнне і выкарыстанне
Некаторыя віды белакапытніка выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне, а таксама як сыравіна для лекавых прэпаратаў у навуковай медыцыне. Маладыя пабегі Petasites japonicus знаходзяць выкарыстанне ў японскай кухні. Белакапытнік культывуюць і як садовую расліну.
Зноскі
Спасылкі
- Белокопытник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)