БелСел |
---|
|
Тып |
бізнес |
Заснаванне |
1991 |
Скасавана |
2014 |
Краіна |
|
Адрас |
|
Ключавыя постаці |
Сабораў Андрэй |
Галіна |
Паслугі сотавай сувязі |
Сайт |
diallog.by |
ТАА СП «БелСел» (гандлёвая марка DIALLOG™) — першы аператар сотавай сувязі стандарту NMT-450 і CDMA-2000 у Беларусі.
Гісторыя
Кампанія заснавана беларускім бокам сумесна з брытанскай кампаніяй Cable & Wireless Plc. у 1991 годзе. Паслугі сотавай сувязі стандарту NMT-450 пачала аказваць 7 мая 1993 года.
З 6 лютага 2003 года кампанія пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000 («2.5G»). З сакавіка 2006 года сетка стандарту NMT была згорнутая.
З 15 ліпеня 2003 года паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000 аказваюцца пад гандлёвай маркай DIALLOG™.
У чэрвені 2007 года ТАА СП «БелСел» пачало аказваць паслугі па тэхналогіі перадачы дадзеных 3G (трэцяга пакалення) EV-DO.
Назва фірмы — БелСел — беларускі варыянт англійскай назвы BelCel (Bеlarussian Cellular), што азначае Беларуская Сотавая.
15 студзеня 2014 года на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з'явілася паведамленне, што аператару «БелСел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі. Ліцэнзія, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», сапраўдная да 23 студзеня 2014 года.[1]
У 00:00 24 студзеня 2014 года кампанія спыніла аказанне галасавой сувязі і інтэрнэту. Сетка стандарту INT-MC-450 была выключана.
Статыстыка
На 1 студзеня 2009 года паслугамі кампаніі карысталіся больш за 105 500 абанентаў. Зона дзеяння сеткі «БелСел» ахоплівала больш за 54 % тэрыторыі краіны, на якой на тай момант пражывала звыш 77 % насельніцтва Беларусі (94% гарадскіх жыхароў).
Сувязь «БелСел» забяспечвалі 175 базавых станцый, 78 з якіх падтрымлівалі тэхналогію EV-DO. 35 базавых станцый у Мінску падтрымлівалі тэхналогію EV-DO Rev.A.
Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі «БелСел» былі заключаны з 16 аператарамі ў 3 краінах свету. Дылерская сетка налічвала 100 салонаў у 45 населеных пунктах.
Нумар абанента DIALLOG
+375-29-4**-**-**
Таксама аператар рэалізоўваў сувязь па «кароткім» нумарам (276-**-**), якія выкарыстоўваліся для званкоў з гарадской сеткі Мінска без выхаду на міжгародні фармат набору нумара (без набору кода +375-29).
Зноскі
Спасылкі