Паводле апошніх дэндралагічных даследаванняў узрост дрэва ацэньваецца ў 645—670 гадоў. Дакладны ўзрост дуба ўсталяваць немагчыма з-за гніення стрыжня[2]. У некаторых крыніцах узрост «Бартака» ацэньваецца нават у 1200 гадоў.
На ствале дуба з паўднёва-ўсходняга боку вісяць дзве фігуры ўкрыжаванага Хрыста, адлітыя, верагодна, у мясцовых металургічных заводах. На адно з распяццяў нанесена дата — 1853 год. Паводле адной з версій, іх павесілі ў гонар двух афіцэраў Студзеньскага паўстання. Паводле іншай версіі, адно распяцце павешана на святкаванне перамогі Сабескага ў Вене, а іншае было змешчана пасля заканчэння эпідэміі халеры ў 1853 годзе.
У 1829 годзе ў дуба «Бартак» было 14 асноўных галін і 16 дадатковых. У цяперашні час на дрэве захавалася восем асноўных галін.
↑Agnieszka Markiton. Dąb Bartek(нявызн.)(недаступная спасылка). Portal Informacji Kulturalnej województwa świętokrzyskiego (5 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013. Праверана 4 чэрвеня 2013.
↑Banaś, Tatiana (1996). Legendy Świętokrzyskie. p. 45. ISBN83-86953-07-1.