Барку́н волжскі[1] (Melilotus wolgicus) — від кветкавых раслін роду Баркун (Melilotus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Апісанне
Травяністая расліна з вялікім стрыжнёвым коранем. Сцёблы могуць дасягаць вышыні 150 см, часта разгалінаваны над зямлёю. Лісце трайчастае з лісточкамі ад яйкаватай да ланцэтнай формы. Кветкі даўжынёй да 3,5 мм, белыя з ружовымі жылкамі.
Распаўсюджанне
Від пашыраны ў Еўразіі ад Украіны да Манголіі; натуралізаваны ў некаторых іншых краінах Еўропы і на Каўказе[2][3][4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі