Банк Англіі (англ.: Bank of England, афіцыйная назва англ.: Governor and Company of the Bank of England) — першапачаткова быў арганізаваны ў 1694 годзе як прыватны банк, і толькі пасля нацыяналізацыі ў 1946 годзе[1] стаў «публічнай арганізацыяй, якая цалкам належыць ураду».[2] Выконвае функцыі цэнтральнага банкаЗлучанага Каралеўства. Банк арганізуе працу Камітэта па грашовай палітыцы, які адказвае за кіраванне крэдытна-грашовай палітыкай краіны. Банк быў заснаваны ў 1694 г. па Акце Парламента ў якасці банка Урада Англіі. З таго часу і па цяперашні час ён з'яўляецца банкам Урада Вялікабрытаніі. Архітэктар будынка — Джон Соўн (пасля перабудавана Гербертам Бейкерам).