Для балійскай мовы характэрны вялікая колькасць выбухных зычных (8 з 17) і націск на апошні склад.
Вылучаецца шэраг дыялектаў, асабліва моцныя адрозненні ад стандартаў маюць дыялекты дарма лаксана жыхароў суседняга з Балі вострава Пеніда і балі ага, распаўсюджаны ў некаторых горных раёнах Балі. Апошні амаль не зведаў уплыву каві і часам вылучаецца ў асобную мову.
Пагрозы
У выніку пашырэння інданезійскай мовы колькасць балійцаў, якія стала размаўляюць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці, у наш час паступова скарачаецца.
Пісьмо
Балійская пісьмовасцькаракан на аснове старажытнаіндыйскага пісьма брахмі вядома з XI ст. і шырока ўжываецца і ў нашы дні. Прыклад запісу на каракан: