Бабруйская швейная фабрыка

Бабруйская швейная фабрыка
Тып прадпрыемства
Лістынг на біржы Беларуская валютна-фондавая біржа[1]
Заснаванне 3 сакавіка 1930[2]
Краіна
Размяшчэнне
Адрас
Галіна лёгкая прамысловасць[5]
Прадукцыя coat[d][2], cloak[d][2], нагавіцы[6], Спадніца[6], камізэлька[6], пінжак[d][6] і Світар[6]
Уласны капітал
  • 19,5 млн Br (31 снежня 2023)[7]
Абарот
  • 33,8 млн Br (2023)[2]
Аперацыйны прыбытак
  • 5,3 млн Br (2023)[2]
Чысты прыбытак
  • 4,06 млн Br (2023)[2]
Актывы
  • 21,6 млн Br (31 снежня 2023)[7]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 009 чал. (2023)[2]
Матчына кампанія Беллегпрам[3]
Сайт slavianka.by

ААТ «Славянка» (Бабруйская швейная фабрыка) — беларускае прадпрыемства лёгкай прамысловасці, размешчанае ў горадзе Бабруйску.

Гісторыя

У 1930 годзе ў Бабруйску была створана швейная фабрыка імя Дзяржынскага[8]. У 1940 годзе фабрыка вырабляла 10% швейнай прадукцыі ў Беларускай ССР[9]. У 1990 годзе было праведзена тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемства[9]. У 1992 годзе (па іншай інфармацыі, у снежні 1991 года[10]) ператворана ў вытворча-камерцыйную фірму «Славянка» ў форме арэнднага, затым — народнага прадпрыемства. У 1996 годзе (па іншай інфармацыі, у 2000 годзе[10]) пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства Славянка[8].

Станам на 2005 год фабрыка выпускала мужчынскую, жаночую, падлеткавую і дзіцячую вопратку (паліто, курткі, плашчы, спартыўныя касцюмы, штаны, блузы, спадніцы, пінжакі, сукенкі) са скуры (натуральнай і штучнай), тканін з плёнкавым пакрыццём, футра (натуральнага і штучнага), трыкатажнага палатна, джынсавай тканіны, натуральных і смесовых валокнаў[8].

Сучасны стан

30,89% акцый прадпрыемства знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага гарвыканкама, астатнія акцыі падзеленыя паміж 1066 фізічнымі асобамі, па выніках 2019 года на адну акцыю было выплачана 7,5 капеек дывідэндаў. У 2019 годзе выручка прадпрыемства склала 19,8 млн руб. (9,2 млн долараў), чысты прыбытак — 441 тыс. руб. (200 тыс. долараў)[11]. З пачаткам пандэміі COVID-19 у 2020 годзе фабрыка пачала вырабляць шматразовыя маскі (да 120 тысяч у суткі)[12].

Заўвагі

  1. https://www.bcse.by/stock/securitydirectory/700060126/5676 Праверана 9 чэрвеня 2024.
  2. а б в г д е ё Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  3. а б Беларускае тэлеграфнае агенцтва — 2020. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  4. https://mogilev-region.gov.by/be/page/72318-yak-pradac-akcyi-adkrytaga-akcyyanernaga-tavarystva — 2018. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  5. а б ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2020. — вып. 78 (29192). — С. 1, 2. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 9 чэрвеня 2024.
  6. а б в г д Беларускае тэлеграфнае агенцтва — 2021. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  7. а б https://slavianka.by/informatsiya-ob-aktsionernom-obshchestve — 2024. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  8. а б в Бобруйское швейное предприятие «Славянка» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 422.
  9. а б История предприятия. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
  10. а б Открытое акционерное общество "Славянка" (ОАО "Славянка"). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
  11. Информация об акционерном обществе. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
  12. Бобруйская швейная фабрика «Славянка» шьет 120 тысяч медицинских масок в сутки. Видео. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.

Літаратура

  • Бобруйское швейное предприятие «Славянка» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 422.

Спасылкі