У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Баброўка.
Баброўка — рака ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Будавесць (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 2,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Мясаедава, вусце за 1,5 км ніжэй за вёску Слабада. Рэчышча на працягу 5 км ад вытоку і на 1 км угару ад вусця каналізаванае.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.