Ба́бкі[1], гульня ў ба́бкі[2][3] або лепка ба́бак — забава або гульня — лепка з вільготнай глебы невялікіх скульптур простай формы, а потым іх разбурэнне, таксама злепленыя бабкі ненапраўду ядуць або ўпрыгожваюць падручнымі сродкамі.
Апісанне
Бабкі робяцца з вільготнай глебы. Сярод іншых інгрэдыентаў, якія часам дадаюць да глебы, могуць быць часткі раслін і галька. «Пірог» будзе больш трывалым, калі глеба ліпкая як хлебнае цеста. Бабкі можна ляпіць і толькі рукамі, і карыстаюцца спецыяльнымі формамі з пластыка. Гуляюць звычайна ў пясочніцы, але марскі бераг, а таксама любая пляцоўка з прыдатнай глебай або доступам да вады, таксама выкарыстоўваюцца дзецьмі для гульні.
Стварэнне бабак можа быць вельмі прыемным заняткам, і, як мяркуецца, узбагачае фантазію дзіцяці[4]. Стварэнне гразевых піражкоў дазваляе даследаваць фактуры і стварае аснову навуковых разваг, бо яны змяняюць уласцівасці ад розных прапорцый вады і глебы. Некаторыя дзеці не любяць падобныя заняткі[5]. Дзіця можа саромецца «забрудзіцца»[6].
Шмат хто ўспамінае гэты дзіцячы занятак з любоўю[6][7].
Тэхніка
Выкопваецца невялікая ямка, дадаецца вада і сумесь размешваецца палкай — гэта толькі адзін з метадаў, які выкарыстоўваецца дзецьмі для стварэння бабкі[8]. Некаторыя арганізоўваюць вечарынкі ці мерапрыемствы для дзяцей, дзе яны разам ствараюць гразевыя пірагі[9][10]. Перавагі вырабу піражкоў з бруду ўключаюць: узмацненне пачуцця дакранання і развіццё «сапраўднай» творчасці[11]. Некаторыя дарослыя больш фармальна падыходзяць да заняткаў і прысвячаюць дзіцячыя гульнявыя памяшканні вырабу бабак[12][13][14]. У школьных умовах можа быць створаны цэнтр гразі[15]. Некаторыя выкладчыкі могуць уключыць мастацтва і музыку ў заняткі па гатаванні бабак падчас заняткаў[16].
Іншыя інгрэдыенты для падобных гульняў уключаюць[17]: