Аўраам Бер Доб Лебенсон, таксама сустракаецца варыянт Лебензон (каля 1794 — 1878) — яўрэйскі паэт і тлумачальнік Бібліі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Катлоўцы, сучасны Астравецкі раён[4].
У дзяцінстве пазбавіўся маці, а таму жыў у свайго дзеда, Ёны Даманскага, які даў унуку традыцыйнае выхаванне. У 1800 г. скончыў курс у яўрэйскім вучылішчы ў Міхалішках, але працягваў вывучаць кабалістыку і філасофію рэлігій. Працягнуў адукацыю ў Віленскіх яўрэйскіх вучылішчах і ўжо да ў 11 гадоў праславіўся ў Вільні выбітным талмудыстам. Акрамя чыста яўрэйскіх прадметаў навучання, якія хлопчык засвоіў у дасканаласці, Лебенсон шляхам самаадукацыі вывучаў еўрапейскія мовы і гісторыю, геаграфію, матэматыку і славесныя навукі. Некаторы час захапляўся Кабалой і містыкай. Паводле звычаяў таго часу яго жанілі на 13-м годзе жыцця. Пасля Лебенсон пераехаў у Міхалішкі, дзе жылі яго цесць і цёшча.
У 1808 годзе ён атрымаў месца яўрэйскага духоўнага суддзі ў Ашмянах і пачаў вучыць яўрэйскіх дзяцей. Неўзабаве ён павінен быў пакінуць Ашмяны, бо выклікаў недавер мясцовых яўрэяў пашырэннем школьнага курсу, і распачаў выданне Бібліі з Мендэльсонаўскім нямецкім перакладам і ўласнымі каментарамі. У 1848 года Лебенсон быў прызначаны старшым настаўнікам яўрэйскай і халдэйскай моў пры былым Віленскім рабінскім вучылішчы і заставаўся на гэтай пасадзе да 1864 года, калі канчаткова пакінуў школу і прысвяціў сябе выключна навуцы і літаратурнай працы.
Творчасць
Лебенсон пісаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове.
Першы зборнік яго вершаў з’явіўся ў 1842 годзе. У ім пераважаў лірычны элемент, крытыка сучаснага яму яўрэйства і імкненне да дыдактызму. Вершы, напісаныя на свяшчэннай для свайго народа мове, выклікалі абурэнне многіх рабінаў. У многіх гарадах кніга гэтая была адданая «херэму» (анафеме) і ўрачыста спалена. У 1856 годзе ў Вільні выйшла другое выданне вершаў Лебенсона, у 1858 годзе — трэцяе. У тым жа годзе публікуецца «Новае тлумачэнне да некаторых кніг Бібліі», у 1867 — алегарычная драма «Праўда і Вера». Паралельна пісаў артыкулы ў яўрэйскіх газетах.
Экзэгетычныя працы Лебензона садзейнічалі распаўсюджванню сярод яўрэяў здаровага разумення біблейскага тэксту, яго паэтычнай сілы і прыгажосцяў старажытнаяўрэйскай мовы; яго вершы пасля атрымалі агульнае прызнанне. Яны ажывілі ў асяроддзі прадстаўнікоў народа паміраючую старажытнаяўрэйскую мову.
Узнагорды
- Дыяментавы пярсцёнак — за малітву з нагоды каранавання імператара Аляксандра II.
- Сярэбраны медаль на Станіслаўскай стужцы (1861).
Крыніцы
Літаратура
- Лебенсон, Авраам Доб Бер // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — Т. 10: Ладенбург — Миддот, стлб. 51—53.
- Лебенсон, Авраам Доб Бер // Русский биографический словарь А. А. Половцова. — Т. 10 (1914): Лабзина — Ляшенко, с. 115—116.