Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа (фінск.: Helsinki-Vantaan lentoasema, шведск.: Helsingfors-Vanda flygplats) — міжнародны аэрапорт горада Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі. Размешчаны ў прыгарадзе Хельсінкі — Вантаа, прыкладна за 19 кіламетраў на поўнач ад цэнтра Хельсінкі. Аэрапорт першага класа, мае тры УПП і можа прымаць большасць сучасных тыпаў паветраных судоў (у тым ліку Airbus A340 і Airbus A350). Праз аэрапорт Хельсінкі-Вантаа праходзіць больш за 90 % міжнародных рэйсаў Фінляндыі. Аэрапорт прымае самалёты больш за 30 авіякампаній.
Аэрапорт з’яўляецца базавым аэрапортам, а таксама хабам для мясцовых і міжнародных рэйсаў авіякампаніі Finnair — фінскага нацыянальнага перавозчыка, які ўваходзіць у альянс Oneworld. Хельсінкі-Вантаа выконвае функцыі аэрапорта базавання і хаба для фінскай авіякампаніі-дыскаўнтэра Blue1 — фінскага рэгіянальнага падраздзялення SAS. У аэрапорце таксама базуюцца кампаніі Air Finland і Finncomm Airlines.
Авіяполіс — новы міжнародны бізнес-парк, які прымыкае да тэрыторыі аэрапорта Хельсінкі-Вантаа, з’яўляецца пляцоўкай для дзейнасці вялікай колькасці кампаній, звязаных з абслугоўваннем аэрапорта. Таксама каля аэрапорта размешчаны некалькі гатэляў і музей фінскай авіяцыі.
Аэрапорт быў пабудаваны на ўскраіне населенага пункта Вантаа для абслугоўвання летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года.
Зноскі
Спасылкі