Ахмед Абу Рыша |
---|
|
Нараджэнне |
1969
|
Веравызнанне |
суніты |
Ахмед Бузай Абу Рыша (араб. أحمد أبو ريشة; нар. 1969) — іракскі палітык.
Біяграфія
Ахмед нарадзіўся ў 1969 годзе і на тры гады старэйшы за свайго брата Абдула Сатара Бузай Аль-Рышаві[1]. Ён з’яўляецца членам племя Дулаім.
13 верасня 2007 тэрарысты забіваюць Абдулу, пасля чаго Ахмед быў абраны племяннымі правадырамі новым лідарам «Савета выратавання Анбара»[2].
Пазней ён узначальвае палітычную кааліцыю «Абуджэнне Ірака і нацыянальны альянс незалежных дзяржаў». Аднак Ахмед Абу Рыша пацярпеў няўдачу на парламенцкіх выбарах 2010 года, атрымаўшы толькі 2,66% галасоў і 4 месцы. Альянс прайграў большасць галасоў Іракскаму нацыянальнаму руху, узначаленаму Аядам Алаві[3].
Абу Рыша аб’яднаў свае сілы з іншымі пра-суніцкімі пратэстнымі і пра-федэралісцкімі групамі, далучыўшыся да спісу Uniters на выбарах у мухафазе Анбар у 2013 годзе. Гэты спіс быў самай паспяховай партыяй. Хоць ён падтрымліваў пратэстны рух, Абу Рыша выступаў супраць стварэння суніцкага федэральнага рэгіёну, падобнага Курдыстану[4].
Пазней ён становіцца адным з арганізатараў пратэстных акцый у 2012—13 гадах[5].
Зноскі