У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Асінаўка.
Асінаўка |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
142,2 м |
Даўжыня |
3,85 км |
Шырыня |
0,52 км |
Плошча |
1,16 км² |
Аб’ём |
0,00333 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
9,74 км |
Найбольшая глыбіня |
7,5 м |
Сярэдняя глыбіня |
2,9 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
0,211 ‰ |
Празрыстасць |
1,5 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
31,1 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Асі́наўка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Мёраў, у басейне ракі Мёрыца. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Плошча паверхні складае 1,16 км². Найбольшая глыбіня возера 7,5 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня возера — 3,85 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,74 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,33 млн м³, плошча вадазбору 31,1 км².
Схілы катлавіны возера спадзістыя, на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе — стромкія. Берагі Асінаўкі нізкія, знаходзяцца пад хмызняком, на паўночным усходзе — сплавінныя. Рэльеф возера неаднастайны: дно з упадзінамі і падняццямі. У паўночнай частцы возера знаходзіцца востраў плошчай 0,008 км². Мелкаводдзе возера пясчанае і займае каля 33 % плошчы. На большых глыбінях дно высланае глеем і сапрапелем. Возера эўтрофнае. Шырыня прыбярэжнай расліннасці ўтварае паласу шырынёй у 25 м.
Асінаўка злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.
Літаратура