Спадарожнік выведзены на арбіту 19 красавіка 1975 г. савецкай ракетай-носьбітам «Космас-3М». Маса спадарожніка 358 кг. Апагей арбіты 619 км, перыгей 563 км, перыяд абарачэння 96,3 мін.
Спадарожнік запушчаны ў мэтах даследаванняў у галіне рэнтгенаўскай астраноміі, рэгістрацыі нейтроннага і гама-выпраменьванняСонца, вымярэння патокаў часціц і радыяцыі іанасферы.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 9. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).